ЛОЕЎ – 515

Лоеў… Невялічкае мястэчка на самым поўдні Беларусі…
Як і большасць іншых такіх жа малюткіх — ужо не маладое і са сваёй гісторыяй. Гісторыяй багатай… Але ж сёння нашае мястэчка жыве не асабліва зважаючы на сваё мінулае.
Магчыма, настаў час трошку прыпыніцца ды звярнуцца да сваіх каранёў — і блізкіх, і далёкіх… Тым больш, сёлета Лоеву споўнілася 515 гадоў.
Гістарычнай памяці Лоева і пра Лоеў і прысвечаны гэты раздзел.