Цэнтр дакументацыі

Навукова-даследчы і культурна-адукацыйны праект Музея бітвы за Днепр

“ЦЭНТР ДАКУМЕНТАЦЫІ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ”

(Цэнтр дакументацыі культурнай спадчыны МБЗД)

Праект створаны з мэтай арганізацыі работы Музея па выкананню пазамузейных відаў дзейнасці па навуковаму даследаванню і вывучэнню, захаванню, навуковай прэзентацыі, у тым ліку і сродкамі музейнай інтэрпрэтацыі, матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных элементаў культурнай спадчыны, у тым ліку правядзення работы з аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны, уключанымі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, і работы па ўвекавечанню памяці загінулых пры абароне Бацькаўшчыны і захаванню памяці пра ахвяр войнаў.

Праект “Цэнтр дакументацыі культурнай спадчыны МБЗД” дзейнічаў пры Музеі з 2019 па 2022 гады. Кіраўнік цэнтра — ст. навуковы супрацоўнік, галоўны захавальнік фондаў Музея Генадзь Сівохін.