Гістарычная і культурная спадчына Лоева

Створаная карта — вынік навукова-даследчай дзейнасці Сівохіна Генадзя (ст. навуковы супрацоўнік, гл. захавальнік Музея, 2019-2022) і Сямашка Ксеніі (дырэктара Музея, 2019-2022). Даследаванне і збор матэрыялаў, складанне карты і яе дапаўненне вяліся на працягу 2019-2022 гадоў. Вывучэнне тэмы і яе апублічванне дазволілі падняць пласт раней недаследаваных матэрыялаў і незафіксаваных месцаў, якія захаваліся ў памяці ў жыхароў Лоева і Лоеўскага раёна, а таксама з адкрытых і апублікаваных крыніц. Прадстаўленая карта — гэта першая спроба падобным чынам зафіксаваць і ілюстраваць гісторыю Лоеўскага раёна.