Адукацыйны семінар «ВЕЛЬЦА. Архаіка Беларускага Палесся»


1 лістапада 2019 а 12/00 Музей бітвы за Днепр запрашае на адукацыйны семінар па тэме традыцыйнай палескай вясельнай абраднасці на прыкладзе абрада «ВЕЛЬЦА».

Дадзенае культурна-адукацыйнае мерапрыемства прымеркаванае да свята Пакрава як традыцыйнага часу пачатку восеньскіх вяселляў у беларускім народным календары. Архаічны і старажытны палешуцкі абрад «Вельца» вядомы з даўніх часоў, але захаваўся толькі ў асобных рэгіёнах Усходняга Палесся, перад усім у Брагінскім раёне. На дадзены момант навуковай даследчай групай на чале з мадэратаркай семінара дырэктаркай Брагінскага гістарычнага музея з карціннай галерэяй Надзеяй Мялешка падрыхтаванае дасье для яго ўключэння ў Нацыянальны інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны з далейшым наданнем статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Уваход на мерапрыемства па квітках у музей.

Месца правядзення: Выставачныя залы Музея бітвы за Днепр (вул. Савецкая, 3, г.п. Лоеў)

 

 

721