Лоеў у колеры

Старонкі нашай памяці патрошку блякнуць… Выцвечваюцца… Забываюцца спачатку дробныя дробязі-дэталькі, пасля — трошку большыя “дэталі”…

Паступова памяць зацягваецца бы тая расца і ўжо цяжка ўзгадаць, як яно было…

Так бывае — бывае так і з асабістай памяццю, бывае і з нашай агульнай памяццю… І ўжо мала хто можа дакладна ўзгадаць, якімі колерамі грала нашае мястэчка яшчэ колькі дзесяцігоддзяў таму. А яно ж грала — Лоеў заўжды быў поўным колеру, бы тымі краскамі на дняпроўскім лузе.

Да народзінаў нашага любага мястэчка мы вырашылі зрабіць яму падарунак — старыя чорна-белыя фатаграфіі са збору Музея расфарбавалі. Вярнулі трошку тых вясёлкавых колераў, асвятлілі шэрыя закуточкі нашай агульнай памяці…

Жыві Лоеў! Квітней, любае места!!!

Над праектам працавалі Сівохін Генадзь (ст. навуковы супрацоўнік, гал. захавальнік фондаў Музея, 2019-2022) і Сямашка Ксенія (дырэктар Музея, 2019-2022).