Акцыя “Сэлфі-спадчына – 2019. Беларусь памятае”

За 3 гады правядзення акцыі ў ёй прынялі ўдзел школьнікі, навучэнцы педагагічнага каледжа, моладзь усяго Лоеўскага раёна. Мы атрымлівалі фатаграфіі з Чапліна, Бывалек, Малінаўкі, Н. Баршчоўкі і іншых населеных пунктаў. У 2019 г. акцыя будзе праходзіць ужо ў 4 раз, зноўку прыцягваючы ўвагу да пытанняў захавання гістарычнай і культурнай спадчыны. Ініцыяваная ў 2016 г., яна атрымала развіццё і ў гэтым годзе да яе далучыўся Нараўлянскі раён.

Сёння напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў мы праводзім акцыю пад знакам 75-й гадавіны вызвалення Беларусі.

Умовы ўдзелу і тэрміны правядзення акцыі:

1. У акцыі прымаюць удзел сэлфі, зробленыя на фоне любой адметнасці г.п. Лоева і Лоеўскага раёна (гістарычны будынак і збудаванне, манумент і помнік, помнік старажытнасці (археалогіі), помнік гістарычнай асобы, помнік прыроды і г.д.).

2. На фатаграфіі адметнасць павінна быць бачная і пазнавальная.

3. Фотапартрэт неабходна назваць і пазначыць імя і прозвішча аўтара (аўтараў).

4. Акцыя праводзіцца да 21 красавіка 2019 г.

5. Сэлфі прымаюцца ў электронным выглядзе на электронную пошту loevmbzd@mail.gomel.by да 22 красавіка 2019 г.

 

Вынікі акцыі:

Імёны аўтараў самых яркіх і запамінальных фотапартрэтаў, якія адпавядаюць умовам акцыі, будуць апублікаваныя на старонках раённай газеты “Лоеўскі край” і сайце музея loyev.museum.by.

Пераможцаў чакаюць памятныя прызы і падзякі, удзельнікаў акцыі-сертыфікаты.

 

Па ўсіх пытаннях, якія цікавяць, можна звярнуцца ў Музей бітвы за Днепр па тэл.: +375–2 347–40673