Іх гісторыі — гісторыі агульнай перамогі

Памяць аб падзеях Другой сусветнай вайны і фарсіраванне Дняпра беражліва захоўваецца ў Музеі бітвы за Днепр. У фондах сабраны сведчанні вайны — падручныя сродкі пераправы праз Днепр, асабістыя рэчы і дакументы ўдзельнікаў фарсіравання Дняпра, іх лісты-трыкутнікі і фатаграфіі. Людзі на фотаздымках, гісторыі іх лёсаў з’яўляюцца найважнейшымі экспанатамі ў мурах музея.
Асаблівую ўвагу супрацоўнікі музея надаюць пытаннях ўвекавечання памяці пра загінулых пры абароне Бацькаўшчыны і ахвярам войнаў. Можна смела сцвярджаць, што функцыі музея мяняюцца — у дадатак да навуковага кірунку яго дзейнасці актыўна развіваецца архіўна-даследчае і пошукавае. Музей стаў звяном у пошуку тых, хто загінуў у Лоеўскім раёне ўвосень 1943 года.
За перыяд 2015–2020 гг. супрацоўнікамі музея ўстаноўлены 1135 раней невядомых прозвішчаў загінулых на тэрыторыі Лоеўскага раёна савецкіх салдат.
Сёння музей актыўна займаецца папаўненнем навуковага архіва аб салдатах, якія загінулі пры фарсіраванні Дняпра і вызваленні Лоеўскага раёна. Нам важны лёс кожнага ваяра: шэраговага і падпалкоўніка; сувязіста і камандзіра ўзвода танкаў Т-34; сямнаццацігадовых і пяцідзесяцігадовых герояў