Што хаваюць вочы жанчын, якія прайшлі вайну? (да выставы "Жаночы погляд")

У год 80-годдзя стварэння на тэрыторыі Лоеўскага раёна партызанскага атрада «За Радзіму» і да Міжнароднага жаночага дня ў Музеі бітвы за Днепр пачала працаваць выстава «Жаночы погляд». Часовая экспазіцыя здзівіць вас прастатой — проста фатаграфіі. На іх адлюстраваны жанчыны — удзельніцы партызанскага руху. Яны проста глядзяць з партрэтаў.

Кажуць, што вочы-люстэрка душы. У іх-перажыванні, пачуцці «груз», якія нельга схаваць.

Што хаваюць вочы жанчын, якія прайшлі вайну? Пра што «кажуць» іх сумныя і вясёлыя, добрыя і стомленыя вочы вы можаце даведацца дзякуючы кароткім матэрыялам аб гераінях нашай выставы тут.

829