Гісторыя аднаго прадмета. Званок (балабон)

×

Паведамленне пра статус

Thank you for your vote.

Званок (балабон) мае тую ж канструкцыю, што і звон, але адрозніваецца ад яго памерамі, часам формай і матэрыялам. Вядомы званкі металічныя (бронзавыя, медныя, бляшаныя) і драўляныя (ботала, кляпайла, калатушка, лапатуха, клякотка, балабайка). Металічны званок мае форму ўсечанага конуса, драўляны - трапецападобную. Драўляны званок выкарыстоўваўся звычайна пры пасьбе жывелы, металічны - у розных рытуальных народных абрадах (калядным, вясельным, пахавальным), на паштовых трактах, у касцелах. У наш час званок вядомы як састаўная частка бубна. Сустракаецца на ўсей тэрыторыі Беларусі.

447