Запаведнае месца. ПДРЭЗ. Выстава фотаздымкаў Сямёна Шаўцова (Мінск)

У Музеі бітвы за Днепр пачала працаваць часовая экспазіцыя “Запаведнае месца. ПДРЭЗ”. ПДРЭЗ – Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, створаны праз два гады пасля аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. На выставе можна ўбачыць фотаработы, створаныя Сямёнам Шаўцовым, афіцыйным фатографам грамадскай арганізацыі “Беларускі зялёны крыж”, на тэрыторыі запаведніка ў 2021 годзе.

Па словах аўтара, гэтая выстава — невялікі аповед аб прыродзе, аб вёсках, якія існуюць у памяці, аб людзях, якія тут былі калісьці і аб людзях, якія тут працуюць цяпер.

764