
З 15 кастрычніка 2021 ў Музеі бітвы за Днепр пачала работу выстава пра невялікі эпізод з гісторыі мястэчка Лоева “Табе, наш Лоеў, блаславёны”.
Экспазіцыйна-выставачны праект прымеркаваны да Дня горада і 95-х угодак стварэння Лоеўскага раёна і ўвасоблены ў выглядзе двух самастойных, але пры гэтым узаемапавязаных праектаў — выставы захаваных помнікаў культуры і традыцыі жыхароў Лоеўскага раёна “Захаваная спадчына” і выставачнага міні-праекта “Углядаюся ў мапу”.
Больш даведацца пра праекты можна на іх старонках тут і тут адпаведна.