Навукова-практычны і адукацыйны семінар і круглы стол “Партызаны. Эпізоды партызанскага жыцця як аснова практык асэнсавання гістарычнай памяці і камемарыялізацыйнай работы ў ХХІ ст.”


Навукова-практычны і адукацыйны семінар і круглы стол у рамках фота-дакументальнага праекта “ПАРТЫЗАНЫ. ЭПІЗОДЫ”, прымеркаванага да 80-й гадавіны стварэння лоеўскага партызанскага атрада “За Радзіму”
 
Партызаны. Эпізоды партызанскага жыцця як аснова практык асэнсавання гістарычнай памяці і камемарыялізацыйнай работы ў ХХІ ст.
 
Навукова-практычны і адукацыйны семінар і круглы стол, прысвечаны асэнсаванню гістарычнай памяці і камемарыялізацыйнай работы ў культурна-адукацыйнай і даследчай працы навуковы-даследчых, культурных і адукацыйных устаноў Лоеўскага раёна, праходзіць у рамках урачыстых мерапрыемстваў па прэзентацыі навукова-даследчага і экспазіцыйна-выставачнага фота-дакументальнага праекта з музейных і архіўных фондаў Музея бітвы за Днепр, архіўных фондаў Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці і музейных фондаў музея Суткоўскага дзіцячага садку ­– сярэдняй школы “ПАРТЫЗАНЫ. ЭПІЗОДЫ”, прымеркаванага да 80-й гадавіны стварэння лоеўскага партызанскага атрада “За Радзіму”, 20 жніўня 2021.
 
Праграма:
 
20 жніўня 2021 года, 14/00
Музей бітвы за Днепр
вул. Савецкая, д. 3, Лоеў, Гомельская вобласць
 
Партызаны-героі: праблематызацыя даследаванняў беларускага героіка-патрыятычнага эпасу
Уступнае слова, пастаноўка пытання і вызначэнне праблемнага поля ваенна-гістарычных і антрапалагічных даследаванняў і іх прэзентацыі музейнымі сродкамі
Сямашка, Ксенія Уладзіміраўна
Дырэктарка Музея бітвы за Днепр
 
Партызанскі рух на тэрыторыі Лоеўскага раёна: роля і месца гістарычнага наратыву ў адукацыйным працэсе. Да пастаноўкі пытання пра рэ-/прэзентацыю ваеннай гісторыі ў навучальных праграмах сярэдняй школы
Колас, Андрэй Васільевіч, м.г.н.
Аспірант Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
 
Аб пытанні пра даследаванні партызанскага руху на тэрыторыі Лоеўскага раёна ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст.
Кукара, Аляксандр Уладзіміравіч
Краязнаўца, паэт
 
Музейныя прадметы і прадметы музейнага значэння са збору Музея бітвы за Днепр, якія раскрываюць тэму партызанскага руху на Лоеўшчыне. Кароткі агляд музейнага фонду
Каурава, Таццяна Міхайлаўна
Галоўны захавальнік фондаў Музея бітвы за Днепр
 
Матэрыялы і дакументы: даследаванні і прэзентацыя партызанскага руху на Лоеўшчыне ў краязнаўчым фондзе Лоеўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі
Шумігай, Святлана Аляксандраўна
Бібліятэкарка 2-й катэгорыі Лоеўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі
 
Успаміны партызанскіх сем’яў
Грабянок, Аляксандр Пятровіч; Цімошчанка, Надзея Аляксееўна
Члены партызанскіх сем’яў
 
Музейны праект “Унутры лініі фронту”: дысацыяцыя камемаратыўных практык і рэпрэзентацыя гістарычнай памяці ў музейным кантэксце
Сівохін, Генадзь Аляксандравіч, М.А.
Старшы навуковы супрацоўнік Музея бітвы за Днепр, кіраўнік праекта “Цэнтр дакументацыі культурнай спадчыны”
 
Урачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі
Сямашка, Ксенія Уладзіміраўна
Дырэктарка Музея бітвы за Днепр

 

 

 

204