Навукова-папулярызацыйны і асветніцкі праект і акцыя да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін “StoreMemory–2021. Складанае мінулае — разнастайная будучыня”


Навукова-папулярызацыйны і асветніцкі праект да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін

StoreMemory–2021. Складанае мінулае — разнастайная будучыня” 

 

Штогод, пачынаючы з 18 красавіка 1984 г., згодна з рашэннем Асамблеі Міжнароднай рады UNESCO па пытаннях аховы помнікаў і гістарычных мясцін ICOMOS, прынятым у 1982 г., адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін.

І кожны год гэты дзень праходзіць пад пэўным дэвізам. Сёлета ён таксама не стаў выключэннем — 2021 г. Міжнароднай радай ICOMOS пазначаны маркерам асэнсавання гістарычнай памяці і работы з ёй дзеля пабудовы нашай будучыні: “Складанае мінулае — разнастайная будучыня”.

Падыход да работы са спадчынай, агучаны ў сёлетнім дэвізе, азначае жаданне ўсіх уключаных у работу з ёй папулярызаваць нашу агульную гісторыю і рабіць гэта як мага больш разнастайна, з вялікай колькасцю падыходаў і варыянтаў. Такі падыход вызначаецца магчымасцю агучвання і рэалізацыі розных пунктаў гледжання на мінулае і яго здабыткаў гісторыкамі, творцамі і вынаходнікамі. 

Менавіта таму на лагатыпе нашай акцыі і праекта “StoreMemory–2021. Складанае мінулае — разнастайная будучыня”, распрацаваным на аснове прапанаванай UNESCO эмблемы сёлетняга Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, мы размясцілі і легендарны лоеўскі трактар “Універсал У–2”, які стаіць каля былой МТС — цяпер аб’яднанне “Сельгастэхніка”, — і ўнікальны стараверскі крыж з могілак вёскі Карпаўка, і выкшталцоную шляхецкую сядзібу у Суткове.

У рамках правядзення мерапрыемстваў да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін Цэнтр дакументацыі культурнай спадчыны Музея бітвы за Днепр праводзіць ужо традыцыйны фотаконкурс, да ўдзелу ў якім запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Умовы ўдзелу ў конкурсе:
Для ўдзелу ў конкурсе работ у рамках навукова-папулярызацыйнага і асветніцкага праекта да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін “StoreMemory–2021. Складанае мінулае — разнастайная будучыня” неабходна даслаць да 30 красавіка 2021 г. фотаздымкі з выявамі гістарычных і (або) памятных мясцін Лоеўшчыны, у тым ліку зробленыя ў фармаце “сэлфі”. Перавага будзе аддавацца работам, выкананым у традыцыйных інтэр’ерах і экстэр’ерах беларускага жытла (унутрох і звонку сельскіх хат і (або) местачковых дамоў), а таксама на фоне будынкаў гарадской і (або) сельскай традыцыйнай забудовы, хутароў, старых вясковых могілак, помнікаў прыроды, жывапісных мясцінах Лоеўскага краю і г.д.

На здымку аб’ект фатаграфавання павінен быць бачны і пазнавальны. Неабходна назваць фотаработу і пазначыць імя і прозвішча аўтара (аўтараў), кантакты.
Акцыя праводзіцца да 30 красавіка 2021 г.

Работы прымаюцца ў электронным выглядзе на электронную пошту музея loevmbzd@mail.gomel.by да 30 красавіка 2021 г.  

Вынікі акцыі:
Імёны аўтараў самых яркіх і запамінальных фотаработ будуць апублікаваныя на сайце Музея бітвы за Днепр http://loyev.museum.by/ і яго старонках ў сацыяльных сетках.

Лепшыя работы будуць адзначаны памятнымі прызамі і падзякамі, удзельнікі акцыі — сертыфікатамі.

Па дадатковую інфармацыю можна звярнуцца ў Музей бітвы за Днепр па тэлефоне + 375–2347–40673.
 

319