Музей бітвы за Днепр прэзентуе выставу-трылогію жывапісу лоеўскага мастака Уладзіміра Бабраўнічага “Па наказе сэрца”

Музей бітвы за Днепр прэзентуе выставу-трылогію жывапісу лоеўскага мастака Уладзіміра Бабраўнічага “Па наказе сэрца”.

 

Выставачны праект складаецца з трох частак, якія маюць экспанавацца па чарзе з красавіка па канец чэрвеня ў экспазіцыйнай зале Музея. У першай частцы “Змярканне” наведвальнікі музея змогуць пабачыць краявіды родных мастаку ваўкашанскіх ды ўборкаўскіх куточкаў Лоеўшчыны, мілыя свойскія хаткі і палеткі.

У другой — “Тут грымелі…” мастак дзеліцца болем і роспаччу роднай вёскі, спаленай падчас астатняй вайны і адбудаванай руплівымі вяскоўцамі-суседзямі…

У трэцяй — завяршальнай частцы серыі “Аўтапартрэт. Палессе, вечар…”, — можна будзе пабачыць відарысы Лоеву і выявы людзей, дый аўтапартрэт самога мастака, зусім маладога…

 

Час экспанавання выставы: 7 красавіка – 28 чэрвеня 2021.

Месца правядзення: Музей бітвы за Днепр.

Рэжым работы музея: аўт. – нд., 9/00–18/00.

Даведачная інфармацыя па тэл.: +375–2347–40673.

776