1945/01/27
Да Міжнароднага дня памяці ахвяр Шаа мы падрыхтавалі музейную мемарыяльную адукацыйную праграму – экранную экспазіцыю з дэманстрацыяй кінастужкі “Усходні калідор” (Беларусьфільм, 1966; на рус. мове).
Дзень памяці ахвяр Шаа, які штогод адзначаецца 27 студзеня, — няпросты дзень. І гісторыя яго — таксама няпростая.
Як і памяць і ўспаміны пра габрэяў Лоева — нашага слыннага мястэчка-штэтла, — якія таксама маюць неадназначную і не простую гісторыю.
Памяць пра беларускіх габрэяў, якія загінулі ў вырве Другой сусветнай вайны, таксама занадта несправядліва замоўчвалася…
Лёс фільма “Усходні калідор” нагадвае і гісторыю сваіх герояў, гісторыю памяці пра іх, гісторыю іх Гісторыі…
Зыркі прыклад наватарскага, бадай авангардысцкага стылю кінашасцідзесятнікаў, — навэла, у якой ледзь не ўпершыню адкрыта прамовілі пра габрэйскі баявы супраціў дый пра Мінскае гета — адно з буйнейшых гетаў свету, — таксама даўгі час была забароненая…
27 студзеня — у гэты памятны дзень, — ад пачатку працы музея мы будзем дэманстраваць кінанавэлу.
А 16/00 мы зможам сабрацца разам на супольны прагляд, а таксама пагаварыць пра сам фільм, пра Шаа і пра габрэяў Лоева, узгадаць іх і тое, якім было калісь нашае беларускае мястэчка Лоеў — aundzer jidiš štotl Lojew…
Уваход ВОЛЬНЫ