Матэрыялы Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Лоеўскага раёна

Адной з важнейшых крыніц па даследаванню трагедыі ІІ Сусветнай вайны, у тым ліку і Шаа, з’яўляюцца дакументы “Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Гэтыя дакументы часта апраўдана падвяргаюцца крытыцы, яны — сапраўды тэндэнцыйныя і не заўсёды аб’ектыўныя. Але іх значэнне і важнасць у даследаванні Катастрофы ад гэтага не становяцца меншымі. Дый часта гэта могуць быць наогул ледзь не адзіныя дакументальныя крыніцы па даследаванню трагедыі Шаа ў асобных рэгіёнах.

Прадстаўлены электронныя копіі архіўных дакументаў з фондаў навуковага архіву Музея бітвы за Днепр. Публікацыя носіць інфармацыйна-даведачны характар. Арыгіналы архіўных дакументаў захоўваюцца ў Дзяржархіве РФ (ДАРФ — Ф. Р7021. Воп. 85. Спр. 216).