Пра музей

Дзяржаўная ўстанова культуры “Музей бітвы за Днепр” — навукова-даследчая і асветніцкая ўстанова культуры. Музей адкрыты для наведвання і з’яўляецца навуковым, культурна-асветніцкім і метадычным лакальным цэнтрам музейнай справы, мае гістарычны профіль.

Кіруючым органам музея з’яўляецца Аб’яднаная вучоная рада — калегіяльны дарадчы орган установы, які створаны для павышэння навукова-тэарэтычнага і практычнага ўзроўню навукова-даследчай дзейнасці ўстановы, забеспячэння навукова-метадычнага кіравання навуковымі падраздзяленнямі і супрацоўнікамі музея, ажыццяўлення агульнага кіравання навукова-даследчай, навукова-фондавай, навукова-экспазіцыйнай, культурна-адукацыйнай, навукова-рэстаўрацыйнай дзейнасці музея, а таксама для абмеркавання найбольш значных і актуальных праблем навукова-даследчай дзейнасці музея.

У склад Аб’яднанай вучонай рады ўваходзяць спецыялісты па ўсіх галінах навуковых ведаў, прадстаўленых у музеі, як з ліку навуковых супрацоўнікаў музея, так і іншых навукова-даследчых арганізацый. Склад Аб’яднанай вучонай рады вызначаецца згодна з палажэннем аб яе дзейнасці.

Аб’яднаная вучоная рада ўтвораная шляхам кааптавання ў склад Вучонай рады музея Фондава-закупачнай камісіі музея і Рэстаўрацыйнай рады музея з выкананнем усіх функцый названых калегіяльных органаў установы, грунтуючыся на мэце і задачах дзеяння ўстановы, для аптымізацыі і лепшай каардынацыі работы і зыходзячы з наяўнага штатнага раскладу музея.

 

Дзяржаўная ўстанова культуры “Музей бітвы за Днепр” з’яўляецца установай, адказнай па вядзенню работы па пытаннях ўвекавечання памяці пра загінулых пры абароне Бацькаўшчыны  і ахвяр войнаў Лоеўскага раёна

 

Дзяржаўная ўстанова культуры “Музей бітвы за Днепр” з’яўляецца установай, адказнай па вядзенню работы па пытаннях аховы матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў у Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці.

 

 

Дырэктар музея — Ксенія Уладзіміраўна Сямашка

тэл./факс: +375–2347–40673

e-mail: loevmbzd@mail.gomel.by

 

Галоўны захавальнік фондаў — Таццяна Міхайлаўна Каурава

тэл./факс: +375–2347–40673

e-mail: loevmbzd@mail.gomel.by

 

Асоба, адказная за вядзенне работы па пытаннях ўвекавечання памяці пра загінулых пры абароне Бацькаўшчыны  і ахвяр войнаў —

тэл./факс: +375–2347–40673

e-mail: loevmbzd@mail.gomel.by

 

Асоба, адказная за вядзенне работы па пытаннях аховы матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў — ст. навуковы супрацоўнік музея Генадзь Аляксандравіч Сівохін

тэл.: +375–2347–50339

e-mail: loevmbzd@mail.gomel.by