Акцыя да міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў “SelfieСпадчына-2020. Музея і Я”

Сёлета мы ўжо ў пяты раз праводзім музейную акцыю да міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў “SelfieСпадчына”.
Гэтым разам яна прысвечаная тэме “Агульныя культуры, агульная спадчына, агульная адказнасць”.
 
 
Генеральнай тэмай раённай акцыі з’яўляецца лозунг “Музей і Я”. У адпаведнасці з заяўленай тэмай акцыі і тэматыкай Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў перавага аддаецца работам, выкананым у школьных музеях і музейных пакоях, музейных кутках, цэнтрах традыцыйнай культуры, традыцыйных інтэр’ерах беларускіх жылля (сельскіх хат і (або) местачковых дамоў), а таксама на фоне будынкаў гарадской і (або) сельскай традыцыйнай забудовы і т. д.
На фатаграфіі аб’ект павінен быць бачны і пазнавальны. Фотапартрэт неабходна назваць і падаць імя і прозвішча аўтара (аўтараў).
Акцыя праводзіцца да 23 красавіка 2020 г.
Сэлфі прымаюцца ў электронным выглядзе на электронную пошту loevmbzd@mail.gomel.by да 24 красавіка 2020 г.
 
Вынікі акцыі
Імёны аўтараў самых зыркіх і запамінальных фотапартрэтаў, якія адпавядаюць умовам акцыі, будуць апублікаваныя на старонках раённай газеты “Лоеўскі край” і сайце Музея бітвы за Днепр http://loyev.museum.by/.
Лепшыя работы будуць адзначаны прызамі і падзякамі, удзельнікі акцыі — сертыфікатамі.
Па дадатковую інфармацыю можна звярнуцца ў Музей бітвы за Днепр па тэлефоне +375–2347–40673.
 
Пра вынікі акцыі можна даведацца тут.