Дэманстрацыя кінастужкі “Да світання. Штэфан Цвайг у Амерыцы”

26 студзеня 2020 г. у рамках адкрыцця дакументальнай выставы “Лоеўскі ізкор. Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць”, прымеркаванай да Міжнароднага дня памяці ахвяр Шаа (Халакосту), які штогод адзначаецца 27 студзеня па рашэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый як даніна павагі трагедыі габрэйскага народа ў Другой сусветнай вайне, у Музеі бітвы за Днепр мае адбыцца дэманстрацыя стужкі “Да світання. Штэфан Цвайг у Амерыцы” (2016) (яшчэ вядомы як “Штэфан Цвайг” ці “Штэфан Цвайг. Развітанне з Еўропай”).

Кінастужка прысвечаная выбітнаму пісьменніку мінулага стагоддзя, які праз сваё габрэйскае паходжанне і прынцыповую паціфісцкую пазіцыю вымушаны быў эміграваць з роднай Аўстрыі, акупаванай у той час нацысцкай Нямеччынай.

Пачатак а 16/00. Уваход на адкрыццё выстваы і прагляд стужкі ВОЛЬНЫ.

Больш інфармацыі пра выставачны праект тут.

892