КОШТЫ

Уваходны квіток на сталую экспазіцыю — 1 руб.;

Студэнты дзённай формы навучання, пенсіянеры — 80 кап.;

Школьнікі — 70 кап.

 

Экскурсія (1 акад. гадзіна) па экспазіцыі музея — 7 руб. (група 5–20 чал.).

Экскурсія (1,5 акад. гадзіны) па экспазіцыі музея і адкрытай пляцоўцы баявой тэхнікі — 16 руб. (група 5–20 чал.).

 

Пры правядзенні музеем мерапрыемстваў і выстаў сумесна з іншымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі на камерцыйнай аснове кошт квіткоў вызначаецца на дагаворнай аснове (дадатак да прэйскуранта).

 

Згодна з арт. 164 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры бясплатным днём наведвання экспазіцыі музея для ўсіх катэгорый індывідуальных наведвальнікаў з’яўляецца кожная першая нядзеля месяца.

 

Бясплатнае наведванне музея на сталай аснове ўяўляецца:

— дзецям да 7 гадоў;

— удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны (па прад’яўленні адпаведнага пасведчання);

— асобам з абмежаванымі магчымасцямі (па прад’яўленні адпаведнага пасведчання);

— вайскоўцам тэрміновай вайсковай службы, якія праходзяць ваенную службу па прызыву ці альтэрнатыўную службу (па прад’яўленні ваеннага білета);

— дзецям-сіротам (па прад’яўленні адпаведнага дакумента);

— дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў (па прад’яўленні адпаведнага дакумента);

— асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (па прад’яўленні адпаведнага дакумента);

— навучэнцам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (па прад’яўленні адпаведнага дакумента);

— супрацоўнікі музеяў, чальцам ICOM, ІСОМОЅ (па прад’яўленні адпаведнага пасведчання).

 

З поўным пералікам платных паслуг можна азнаёміцца ў прэйскуранце ў далучаным файле (на рус. мове).